На главную    Форум    История    Легенды    Достопримечательности    Гостевая книга

 

Алесь Адамович

 

 

 

   АДАМОВИЧ Алесь (Александр Михайлович; 3.9.1927, д. Конюхи Копыльского р-на — 26.1. 1994), белорусский писатель, литературовед. Член-корреспондент НАН Беларуси (1980). Док­тор филологических наук (1962), профессор (1971). Окончил БГУ (1950), Высшие сценарные курсы в Москве (1964). С 1954 работал в Институ­те литературы Академии наук Беларуси, с 1987 директор НИИ киноискусства (Москва). В мо­нографиях «Белорусский роман» (1961), «Масштабность прозы» (1972), «Литература, мы и вре­мя» (1979), «Война и деревня в современной литературе» (1982) исследовал процессы развития белорусской литературы, эволюцию становления крупных прозаических жанров. С 1959 выступал как прозаик. Писал на белорусском и русском языках. В дилогии «Партизаны» (романы «Война под крышами», 1960, «Сыновья уходят в бой», 1963; одноимённая кинодилогия, 1970, и его сце­нарий в соавторстве) раскрыл истоки народного сопротивления оккупантам в Вел. Отеч. войну. Автор «Хатынской повести» (1972, Государствен­ная премия Беларуси 1976), романа «Каратели» (1980), повестей «Венера» и «Немко» (обе 1993). Один из авторов книг «Я из огненной деревни...» (1975, совм. с Я.Брылём и В.Колесником) и «Блокадной книги» (2-е изд. в переводе на белорус­ский язык, 1985, совм. с Д.Граниным).

АЛЕСЬ АДАМОВІЧ

(Да 70-годдзя з дня нараджэння)

Алесь Адамовіч (Аляксандр Міхайлавіч, нарадзіўся 3 верасня 1927 года, вёска Канюхі Капыльскага раёна Мінскай вобласці, памёр 26 сту-дзеня 1994 года) празаік, крытык, літаратуразнаўца.

Бадай, цяжка знайсці ў сучаснай беларускай літаратуры постаць у такой ступені творча зменлівую, няўрымслівую, як Алесь Ада-мовіч - крытык, літаратуразнаўца, празаік, кінадраматург і драматург. Яго творчасць — імклівая плынь з многімі рэчышчамі.

Нарадзіўся ў сям'і служачых. У 1928 годзе бацькі — медыкі па прафесіі — пераехалі з Канюхоў у пасёлак Глуша Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці. Тут будучы пісьменнік вучыўся з першага па сёмы клас. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, бацька пісьменніка пайшоў на фронт, а маці стала актыўнай удзельніцай падполля, створанага ў пасёлку Глуша. Тады ж, у 1942 годзе, да партызанскай барацьбы далучыўся і Алесь Адамовіч, якому споўнілася 15 гадоў. Радавым байцом ваяваў ён у партызанскім атрадзе. У самым пачатку 1944 года па камандзіроўцы Цэнтральнага штаба партызанскага руху 17-гадовы юнак паехаў на Алтай, у горад Ленінагорск. Вучыўся ў Ленінагорскім горна-металургічным тэхнікуме і адначасова працаваў. Вярнуўшыся ў 1945 годзе на Беларусь, Алесь Адамовіч экстэрнам здаў экзамены за сярэднюю школу і паступіў на філалагічны факультэт БДУ. Скончыўшы ў 1950 годзе універсітэт, у 1953 — аспірантуру пры ім, два гады працаваў на кафедры беларускай літаратуры БДУ. Абараніў кандыдацкую дысертацыю па творчасці Кузьмы Чорнага (1953). Пасля абароны доктарскай дысертацыі (1962), вучыўся на Вышэйых сцэнарных курсах у Маскве (1962—1966), адначасова выкла-аў беларускую літаратуру ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце. 3 1987 года — дырэктар Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута кінамастацтва Міністэрства культуры СССР. Літаратурную дзейнасць пачаў як крытык, літаратуразнаўца  ў 1950, хаця яшчэ падчас вучобы ў аспірантуры пісаў асобныя старонкі свайго першага рамана. На старонках "ЛІМа" 2 снежня 1950 года выступіў з рэцэнзіяй "Выбраныя вершы Алеся Гурло". Глыбокі, таленавіты даследчык, якому належыць шмат абагульняючых навуковых прац па актуальных праблемах сучаснай савецкай літара-туры. Алесь Адамовіч — адзін з аўтараў "Гісторыі беларускай савецкай літаратуры". Часта выступаў з лекцыямі і дакладамі перад насельніцтвам, неаднойчы — за мяжой на міжнародных навуковых з'ездах і канферэнцыях. Яго выступленні прасякнуты антываенным пафасам, гэтым пафасам прасякнуты і мастацкія, мастацка-дакументальныя творы. Большасць з іх прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны, партызанскай барацьбе, раскрываюць вытокі мужнасці, няскоранасці савецкіх людзей, іх маральную перавагу над ворагам.

Па сцэнарыю Алеся Адамовіча на кінастудыі "Беларусьфільм" у 1970 годзе была знята кінадылогія "Партызаны". Па матывах "Хатынскай аповесці" ў Дзяржаўным рускім драматычным тэатры Беларусі ў 1977 пастаўлена п'еса "Вяртанне ў Хатынь".

Па матывах кнігі "Я з вогненнай вёскі..." В. Дашук зняў дакументальны фільм "Суд памяці", кампазітар Л. Шлег напісала рэквіем "Памятайце". У 1985 годзе кінарэжысёрам Э. Клімавым у сааўтарстве з Алесем Адамовічам знята стужка "Ідзі і глядзі", у аснову якой пакладзена "Хатынская аповесць".

_____________________________________________________________________________________________________________________________

© Святский Святослав, 2007-2009

 

Hosted by uCoz