На главную Форум История Легенды Достопримечательности Гостевая книга |
|
Кузьма Чёрный
|
|
|
ЧЁРНЫЙ Кузьма (настоящая фамилия Романовский Николай Карлович; 24.6.1900, д. Жабчево Копыльского р-на — 22.11.1944), белорусский писатель. Учился в Несвижской учительской семинарии (1916-19), БГУ (1923-25). В 1920—22 был секретарём волостного ревкома в д. Тимковичи Копыльского р-на, затем учительствовал, работал в военкомате Слуцкого уезда. В 1923—31 член литературного объединения «Маладняк», председатель литературного объединения «Узвышша», одновременно возглавлял журнал «Узвышша», работал в газете «Беларуская веска». В 1934—38 заведовал кабинетом молодого автора при Союзе писателей Беларуси. В 1938 арестован, в 1939 освобождён. С 1941 в Москве, участвовал в издании газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну». В 1944 сотрудничал в журнале «Беларусь». Первые сборники прозы «Рассказы», «Серебро жизни» (оба 1925). В «молодняковский» период творчества писал поэтические зарисовки, этюды, импрессии, воспевающие красоту белорусской природы. В рассказах «узвышевского» периода (сборники «По дороге», «Чувства», «Сосны говорят», все 1926; «Сентябрьские ночи», 1929) углублённый психологический анализ, утверждение гуманистической мысли об огромной силе человека на земле. В рассказах 1930-х гг. (сборник «Рассказы бригадира», 1932) показал процесс рождения коллективиста, ударника социалистического труда. В рассказах 1940-х гг. (сборник «Большое сердце», 1945) воссоздал драматические эпизоды Великой Отечественной войны. Автор романов «Сестра» (1927—28), «Родина» (1931), «Третье поколение» (1935), романа-поэмы «Земля» (1928), повестей «Люба Лукьянская» (1936), «Левон Бушмар» (1929), «Настенька» (1940) и др. Отдельные произведения Ч. инсценированы и экранизированы. Именем Ч. названы средняя школа в д. Тимковичи (в ней музей Ч.), улицы в Минске и Несвиже.
ЧОРНЫ КУЗЬМА (да 100-годдзя з дня нараджэння) Чорны Кузьма (сапраўднае імя - Раманоўскі Мікалай Карлавіч; псеўданімы - Максім Алвшнік, М. Біруля, Ігнат Булава з-пад Турава, Игнат-Булава из-под Турова, Вясёлы, М. Сідарэўскі, сусед Вясёлы, Раман Талапіла, Арцём Чамярыца, Сымон Чарапкевіч, А. Чорны). Нарадзіўся 11(24).06.1900 года, паблізу ад маёнтка Боркі ў фальварку Лапацічы (зараз в. Жабчава Капыльскага раёна Мінскай вобласці). Памёр 22.11.1944 годаў Мінску, пахаваны на вайсковых могілках. Празаік, драматург, публіцыст. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1934 года. Бацькі Кузьмы Чорнага служылі парабкамі ў пана Вайніловіча, якому належаў маёнтак Боркі. Калі хлопчыку споўнілася 8 гадоў, пераехалі ў мястэчка Цімкавічы на Капыльшчыне, каб даць яму пачатковую адукацыю. Бацька тут зарабляў на жыццё цяслярствам. Маці была хатняй гаспадыняй, выхоўвала пяцёра дзяцей. Закончыўшы Цімкавіцкае народнае вучылішча, у 1916 годзе будучы пісьменнік паступіў у Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. Закончыць яе не ўдалося, бо ў 1919 годзе польскія ўлады закрылі семінарыЮ. Летам 1920 года з прыходам Чырвонай Арміі сям'я Раманоўскіх атрымала зямлю "паводле ліку душ". Тады ж будучы пісьменнік пайшоў працаваць у ваенны аддзел Цімкавіцкага валаснога рэўкама. Пасля быў пераведзены на канцылярскую работу ў Слуцкі павятовы ваенны камісарыят. Звольніўшыся адтуль, увосень 1923 года паступіў на літаратурнае аддзяленне педагагічнага факультэта БДУ, дзе правучыўся два курсы. Быў членам літаратурнага аб'яднання "Маладняк" з 1923 года. Яшчэ студэнтам, у 1924 годзе, пачаў працаваць у газеце "Беларуская вёска". У 1928 годзе пайшоў адтуль на літаратурную працу. У1926—1931 гг. Кузьма Чорны быў старшынёй літаратурнага аб'яднання "Узвышша", з 1932-га па 1937-ы - галоўным літаратурным кансультантам кабінета маладога аўтара пры Саюзе пісьменнікаў БССР. Быў беспадстаўна арыштаваны 14.10.1938, прасядзеў у мінскай турме амаль 8 месяцаў (з іх 6 — у камеры-"адзіночцы"). Паколькі абвінавачванні не былі абгрунтаваны, 8.06.1939 года выпушчаны на волю. У 1941 — 44 гг. знаходзіўся ў эвакуацыі (пераважна ў Маскве), удзельнічаў у выданні газеты-плаката "Раздавім фашысцкую гадзіну". Летам 1944 года вярнуўся ў Мінск, працаваў у рэдакцыі часопіса 'Беларусь". У апоннія месяцы жыцця хварэў — адбіліся ранейшыя хваробы (сухоты), катавгнні ў турме, недаяданне ў эвакуацыі. Першыя артыкулы і вершы Кузьма Чорны апублікаваў у 1920 годзе (пад уласным прозвішчам, рознымі псеўданімамі). У 1921 годзе друкаваўся ў дзіячым часопісе "Зоркі". У 1925 годзе выйшлі першыя яго кнігі — "Апавяданні" і "Срэбра жыцця". Раннія апавяданні Кузьмы Чорнага па форме набліжаюцца да імпрэсій, нагадваюць навелы. Напісаны яны на матэрыяле з жыцця сацыяльных нізоў вёскі і горада. Спустошанаму індызідуалісту пісьменнік супрацьпаставіў занядбанага, але шчодрага душой чалавека з "дна беларускага жыцця". У сярэдзіне 20-х гадоў адбываюцца прыкметныя змены ў стылі Кузьмы Чорнага. У зборніках "Па дарозе", "Пачуцці", "Хвоі гавораць", "Вераснёвыя ночы" ўзмацняецца псіхалагічны аналіз. Адводзячы літаратуры вялікую місію ў нацыянальным адраджэнні, Кузьма Чорны гаварыў пра яе як пра "наймагутнейшую з'яву жыцця краіны, адзін са сродкаў творчасці гэтага жыцця". Першапачатковы вопыт паказу дэградацы і станаўлення асобы Кузьма Чорны абагульняў у творах вялікай эпічнай формы — раманах "Сястра" і "Зямля", аповесці "Лявон Бушмар", дзе ён ішоў шляхам сінтэзу. У пачатку 30-х гадоў пісьменнік, замацоўваючы здабыткі ў пазнанні чалавека, паглыбіў гісторыка-філасофскі змест сваіх твораў. Такія паняцці, як "сям'я", "бацькаўшчына", "роднасць", ён разглядаў як філасофскія катэгорыі, імкнуўся адшукаць філасофскі "корань" беларускай гісторыі, ахопліваючы жыццё з часоў паншчыны да сучаснасці. Раманы "Ідзі, ідзі" (няскончаны, 1930), "Бацькаўшчына" (1931). У 30-я гады пісьменніку даводзілася працаваць у цяжкіх умовах культаўскай атмасферы. Таму ён быў вымушаны пісаць і на "прамежкавыя тэмкі", каб "пазатыкаць горлы дурням і брахунам". Так з'явіліся такія схематычныя творы, як аповесць "Вясна", п'еса "Лета", "Брыгадзіравы апавяданні". Дзеля справядлівасці трэба адзначыць, што К. Чорны, буйны мастак філасофскага складу, не быў поўнасцю свабодны ад ілюзорных поглядаў на магічную сілу дзяржаўнай уласнасці ў духоўным разняволенні асобы. Вымушаны кампраміс і ілюзіі аднак не ўратавалі пісьменніка ад рэпрэсій. Але яны істотна не знізілі яго творчай актыўнасці. Выйшаўііы з турмы, Кузьма Чорны ў 1941-м напісаў п'есу "Ірынка", якая ў тым жа годзе была пастаўлена ў Беларускім драматычным тэатры. У гады вайны працаваў з асаблівай самаахвярнасцю і напружаннем: тады ім былі напісаны дзесяткі публіцыстычных артыкулаў, апавяданні, якія ўвайшлі ў зборнік "Вялікае сэрца" (выйшаў пасмяротна ў 1945 годзе). Асабліва значных поспехаў пісьменнік дасягнуў у жанры сацыяльна-філасофскага рамана. У творах ваенных гадоў — "Пошукі будучыні" (1943, апублікаваны ў 1950), "Вялікі дзень" (1941—44, няскончаны, апублікаваны ў 1947), "Млечны шлях" (1944, апублікаваны ў 1954), "Скіп'ёўскі лес" (1944, няскончаны, апублікаваны ў 1946), "Сумліцкая хрон ка" (1941—44), "Смага" (няскончаны) — створана панарама гістарычнага быцця беларускага народа, які апынуўся на скрыжаваннях імперскіх інтарэсаў. Вобразная структура раманаў Кузьмы Чорнага абумоўлена глыбокім разуменнем таталітарызму. Пісьменнік першым у беларускай літаратуры пачаў ставіць знак роўнасці паміж гітлерыэмам і сталінізмам. Пазней гэтая ідэя знайшла сваё пераканаўчае ўвасабленне ў лрозе Васіля Быкава. Кузьма Чорны пераклаў на беларускую мову аповесці "Станцыйны даглядчык", "Трунар", "Дуброўскі" і "Капітанская дачка" А. Пушкіна, п'есы "Рэвізор" М. Гогаля, Тарачае сэрца" і "Позняе каханне" М. Астроўскага, "Апошнія" і "Варвары" М. Горкага і інш. Яго творы перакладзены на многія мовы народаў свету. П'есы пісьменніка па-ранейшаму ставяцца на сцэне беларускіх тэатраў у Бабруйску, Брэсце, Віцебску і іншых гарадах. Па рамане "Трэцяе пакаленне" зроблена інсцэніроўка на радыё (1959). Па апавяданні "Вялікае сэрца" Беларускім тэлебачаннем пастаўлены спектакль (1960). Па матывах апавядання "Ноч пры дарозе" рэжысёрам В. Шувагіным зняты аднайменны фільм (1992). Імем Кузьмы Чорнага названа школа ў Цімкавічах, дзе створаны дзяржаўны літаратурны музей пісьменніка, вуліцы ў Бабруйску, Мінску, Нясвіжы, Слуцку. |
_____________________________________________________________________________________________________________________________ © Святский Святослав, 2007-2009 |