На главную    Форум    История    Легенды    Достопримечательности    Гостевая книга

 

Драздовіч Вікенцій Іосіфавіч

 

 

 

 

 

   Драздовіч Вікенцій Іосіфавіч  (15.08.1911 – 03.12.1942) нарадзіўся ў в. Навасёлкі Бабаўнянскага сельсавета. Скончыў Цялядавіцкую сямігодку. З 1932г. служыў у Чырвонай Арміі. Пасля дэмабілізацыі служыў у Капыльскім аддзяленні міліцыі, вучыўся ў вячэрняй шоле.

Вялікая Айчынная вайна застала яго ў Клецкім раёне, дзе ён працаваў старшынёй выканкама Межна-Слабодскага сельсавета. З першых дзён вайны змагаецца з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Збірае зброю, а ў 1942г. змагаецца ў складзе брыгады імя Варашылава на тэрыторыі Капыльскага раёна. 3 снежня 1942г. нямецка-фашысцкае камандаванне вырашыла акружыць і знішчыць партызанскую брыгаду. У вёскі Лоцвіны і Цялядавічы марозным ранкам прыбыў нямецкі карны атрад. На подступах да базы партызан (Лаўскі лес) непрыступнай сцяной на шляху фашыстаў стаў узвод партызан пад камандаваннем В.І.Драздовіча. 4 гадзіны працягваўся няроўны бой 18 адважных партызан з пераўзыходзячымі іх сіламі праціўніка. Але ніхто з байцоў не пакінуў поля бою. Адважныя партызаны змагаліся да апошняга патрона і загінулі як героі, даўшы магчымасць партызанам брыгады імя Варашылава вывезці параненых і хворых, захаваць сваю боездольнасць. За баявыя заслугі і гераізм, праяўленыя ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 8 мая 1965г. групе партызан і падпольшчыкаў было пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. У ліку адважных патрыётаў Радзімы і камандзір узвода партызанскага атрада імя Катоўскага брыгады імя Варашылава Вікенцій Іосіфавіч Драздовіч.

Памяць.Капыльскі раён. - Мн.: Бел. Навука,2001.-с.299.

 

   Драздовіч Вікенцій Іосіфавіч, удзельнік партызанскага руху ў Мінскай вобласці. Герой Савецкага Саюза (1965). Член КПСС з 1941г. З жніўня 1941г. ствараў падпольныя арганізацыі на Радзіме. З ліпеня 1942 камандзір узвода атрада імя Катоўскага партызанскай брыгады імя Варашылава Мінскай вобласці. У час карнай экспедыцыі гітлераўцаў супраць партызан у Капыльскім раёне Драздовіч узначаліў партызанскую засаду каля в.Клецішча. 18 партызан на працягу 4 гадзін адбілі 8 атак фашысцкага батальёна, сарвалі намер ворага нанесці раптоўны удар па партызанскай брыгадзе, аднак былі акружаны і ўсе загінулі ў няроўным баі. Яго імем названа вуліца ў г.Капыль, у цэнтры саўгаса “Лясное” Капыльскага раёна пастаўлены помнік.                                                           

                                  Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне,1941-1945:

                                  Энцыклапедыя .- Мн.:БелСЭ, 1990. - с.198-199. 

 

_____________________________________________________________________________________________________________________________

 

Святский Святослав, S Projects, 2008

 

Hosted by uCoz