На главную    Форум    История    Легенды    Достопримечательности    Гостевая книга

 

Алесь Гурло

 

 

 

ГУРЛО Алесь (Александр Кондратьевич; 31.1. 1892, г. Копыль - 4.2.1938), белорусский поэт. Работал на заводе «Вулкан» в Петербурге. Участвовал в издании рукописных журналов «Заря», «Голос низа», «Вольная думка», был корреспондентом газеты «Правда». В 1920-е гг. работал в Инбелкульте и Институте языка АН Беларуси. В раннем творчестве мотивы тяжёлой судьбы народа в традициях Ф.Богушевича и Я.Купалы; в произведениях 1920—30-х гг. воспевал новую действительность. Автор сборников «Барвинок» (1924). «Встречи» (1925), «Созвездия» (1926), «Звёздная россыпь» («Зорнасць», 1927), рассказов, стихотворной драмы «Любовь всё побеждает» (нап. 1912) и др. Выступал как переводчик. В 1930 репрессирован. Реабилитирован в 1957.

 

ГУРЛО Алесь (Александр Кондратьевич, 31.1. 1892, г. Копыль - 4.2.1938), белорусский поэт. Окончил Копыльское двухклассное училище (1908). С 1909 член Копыльской организации РСДРП. Участвовал в издании рукописных журналов «Заря», «Голос низа», «Вольная думка». С 1913 служил на Балтийском флоте. Февральской и Октябрьской революций, штурма Зимнего дворца, гражданской войны В 1921г. вернулся в Беларусь. Сотрудничал в газетах «Савецкая Беларусь», позже работал в Инбелкульте и Институте языкознания Академии наук Беларуси. Был членом литературных объединен «Маладняк» и «Полымя». В 1930 репрессирован. Реабилитирован в 1957. Дооктябрьское его творчество развивалось под влиянием Я.Купалы и Я.Коласа; в ранних стихах звучали свободолюбивые мотивы. В сборниках «Барвинок» (1924). «Встречи» (1925), «Созвездия» (1926), «Звёздная россыпь» (1927), «Границы» (1929) и др. воспевал новую жизнь, трудовые будни, родную природу. Автор книги стихов для детей «Наши птицы» (1947),  стихотворной драмы «Любовь всё побеждает» (написана в 1912). Переводил на белорусский язык произведения русских писателей.

 

АЛЕСЬ ГУРЛО

(Да 105-й гадавіны з дня нараджэння)

Гурло Алесь (Аляксандр Кандратавіч; псеўданім: Л. Эхо, нарадзіўся 19.01.1892, мястэчка Капыль, памёр 4 лютага 1938 г., пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках) — паэт, празаік, перакладчык.

Нарадзіўся ў беднай сялянскай сям'і. Бацьку ведалі як знаўцу лекавых траў, ён лячыў імі бясплатна жывёлу. Сям'я была вялікая, але ў жыцці ёй не шанцавала: у раннім узросце паміралі дзеці ад спадчыннай хваробы — сухотаў. Маладая памерла маці. Бацьку перажылі толькі двое — сын Алесь і дачка Настасся. Алесь Гурло вучыўся спачатку па хатах у "дарэктара", а потым у Капыльскім двухкласным вучылішчы, якое скончыў у 1908 годзе. Лёс будучага паэта складваўся традыцыйна для сялянскіх дзяцей: з маленства пасвіў жывёлу, з 1908 г. — чорнарабочы на мясцовай лесапільні. Тут, у рабочым асяроддзі, фарміраваліся палітычныя погляды. У 1909 годзе ён уступіў у рады Капыльскай арганізацыі РСДРП, праводзіў агітацыю супраць царызму сярод сялян у навакольных вёсках, выдаваў з сябрамі рукапісныя часопісы дэмакратычнага, рэвалюцыйнага зместу: "Заря", 'Толос низа", "Вольная думка". Далейшы лёс Алеся Гурло быў звязаны з Пецярбургам, які ён першы раз наведаў па запрашэнню земляка X. Стані-левіча, але няўдала: за апошнім сачыла паліцыя, таму на працу Алесь Гурло ўладкавацца не змог. У другі раз, у 1912 г., з дапамогай земляка Цішкі Гартнага ён паступіў на завод "Вулкан". У той час Алесь Гурло працягваў рэвалюцыйную дзейнасць: гутарыў з рабочымі пра іх лёс, чытаў ім свае вострасацыяльныя вершы.  3 1914 года служыў на Балтыйскім флоце (на крэйсеры "Багатыр", эскадронным мінаносцы "Забіяка"). У рэдкія вольныя хвіліны пісаў вершы пра мора, нязгаснае святло маякоў, набліжэнне буры — сімвал перамен. У першую сусветную вайну ўдзельнічаў у абароне Рыжскага ўзбярэжжа, быў паранены. Лютаўскую рэвалюцыю сустрэў у Рэвелі (Таліне), дзе прыняў актыўны ўдзел у анты-царскіх маніфестацыях матросаў. Разам з іншымі рэвалюцыйна настроенымі матросамі і афіцэрамі Алесь Гурло браў Зімні палац, змагаўся з юнкерамі, падаўляў мяцеж эсэраў у Яраслаўлі. У 1919 годзе яго цяжка параніла пад Казанню, доўга лячыўся ў шпіталях, як інвалід быў камісаваны з арміі... Да 1921 года служыў у Ніжагародскім рачным порце, потым працаваў у Наркамсавеце

БССР. У 1922 - 1923 г.г.   працаваў у рэдакцыі газегы "Савецкая Беларусь", пазней - у Інбелкульце і Інстытуце мовы АН БССР, прымаў удзел у апрацоўцы некалькіх тэрміналагічных слоўнікаў. Самастойна падрыхтаваў і выдаў слоўнік "Тэхналагічная тэрміналогія". Паралельна збіраў вусную народную творчасць. Усесаюзны часопіс "Этнаграфія" паведамляў, што Алесь Гурло запісаў каля 300 тэкстаў, а таксама рыхтаваў слоўнік краўцоўскай мовы мястэчка  Капыль і краевы слоўнік Капыльскага раёна. Гэтыя матэрыялы загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. У 1930 годзе быў беспадстаўна арыштаваны. У 1931 годзе — асуджаны ўмоўна да 5 гадоў высылкі ў Самару, але потым вызвалены з-пад стражы. Памёр ад сухотаў. Рэабілітаваны ў лістападзе 1957 года.

Захапленне палітыкай, дзейнасцю на карысць працоўнага народа вызначыла і асноўныя матывы мастацкай творчасці Алеся Гурло, востра сацыяльнай, грамадзянскай, палітычна значнай, з'арыентаванай на традыцыі дэмакратычнай беларускай і рускай літаратур. Літаратурным настаўнікам яго быў Янка Купала, які ўхваліў першыя творы пачынаючага аўтара, нязменна падтрымліваў, вёў з ім перапіску.

У 1907 годзе на старонках "Нашай нівы" быў змешчаны першы верш Алеся Гурло — "Маці Беларусь". Перапіска з "Нашай нівай", Янкам Купалам працягвалася і ў час знаходжання Алеся Гурло ў Пецярбургу. Ён быў актыўным членам літаратурных аб'яднанняў "Маладняк" і "Пробліск". Пісаў пра шлях народа з цемры да святла, пра яго няскоранасць абставінам, жорсткаму лёсу. Пачаўшы з апявання цяжкай долі народа ў традыцыях Ф. Багушэвіча і Я. Купалы ("Дзе ты, доля?"), Алесь Гурло ўзняўся да паказу актыўнага супрацьстаяння народа змрочным сілам у малавядомым беларускай паэзіі тэматычным пласце марынісцкай лірыкі ("Мора", "Думкі маяка", "Шторм", "Заблішчалі ў цёмнай далі маякі" і інш.). У савецкі час паэт вітаў новую рэчаіснасць ("Загад Камуны", "Да працы", "Касьба" і інш.). Пераклаў на беларускую мову шэраг твораў рускіх, украінскіх пісьменнікаў. Кампазітары Э. Казакоў, А. Стэповіч, М. Хаўхляўцаў, Я. Цікоцкі напісалі на вершы Алеся Гурло песні.

 

_____________________________________________________________________________________________________________________________

 
© Святский Святослав, 2007-2009

 

Hosted by uCoz