На главную    Форум    История    Легенды    Достопримечательности    Гостевая книга

 

  Казлоўскі Ігнат Ігнатавіч

 

 

 

 

 

фото отсутствует

   Казлоўскі Ігнат Ігнатавіч (15.02.1917 – 08.06.1962) нарадзіўся ў 1918г.(?) у в.Вялікія Прусы Цімкавіцкага сельсавета. У 1936г. скончыў Цімкавіцкую сярэднюю школу і быў прызваны на абавязковую службу ў Чырвоную Армію. Скончыў Сталінградскае авіяцыйнае вучылішча.

   І.І.Казлоўскі з першых дзён Вялікай Айчыннай вайны змагаецца з ворагам у злучэннях бамбардзіровачна-штурмавой авіяцыі на розных участках фронту. Быў штурманам, камандзірам эскадрыллі, намеснікам камандзіра авіяпалка. Зрабіў больш за 120 баявых вылетаў, усёй  эскадрылляй – больш за 800 вылетаў. За гады вайны экіпаж адважнага камандзіра знішчыў 80 аўтамашын, 15 танкаў, 20 гарматных кропак, каля 30 воінскіх чыгуначных эшалонаў, сотні гітлераўскіх салдат і афіцэраў. У 1942г. самалёт І.І.Казлоўскага быў падбіты, прызямліўся на нічыйнай паласе фронту. Пад шквальным агнём нямецкай пяхоты экіпаж самалёта далучыўся да сваіх воінаў. 18 жніўня 1945г. капітану Казлоўскаму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Пасля вайны палкоўнік Казлоўскі служыў у Савецкай Арміі. Памёр у 1962г.

         Памяць. Капыльскі раён. – Мн.: Бел. навука, 2001. – с.299-300.

 

    Казлоўскі Ігнат Ігнатавіч, Герой Савецкага Саюза(1945). Член КПСС  з 1940г. У Чырвонай Арміі з 1936г. Скончыў Сталінградскае ваеннае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў (1939), Ваенную паветраную акадэмію (1951). З лістапада 1941 на Заходнім, 1-м і    4-м  Украінскіх франтах: штурман, камандзір эскадрыллі, намеснік камандзіра штурмавога авіяпалка. Зрабіў 120 баявых вылетаў, у т.л. 48 у тыл ворага, каб даставіць боепрыпасы акружаным каля Вязьмы савецкім воінам і вывезці параненых. Знішчыў 15 танкаў, 80 аўтамашын, 30 чыгуначных вагонаў, 20 кропак зенітнай артылерыі. Да 1960г. у Савецкай Арміі, палкоўнік. На радзіме пастаўлены яго бюст.

                                 Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941-1945:

                                 Энцыклапедыя.  –  Мн.:БелСЭ, 1990.  – с.234.

 

_____________________________________________________________________________________________________________________________

 

Святский Святослав, S Projects, 2008

 

Hosted by uCoz