На главную    Форум    История    Легенды    Достопримечательности    Гостевая книга

 

Наржымскі Уладзімір Аляксандравіч

 

 

   Наржымскі Уладзімір Аляксандравіч (14.02.1915 – 17.10.1988) нарадзіўся у в.Цімкавічы. Вучыўся ў Цімкавіцкай сярэдняй школе. У 1930г. паступіў у фабрычна-завадское вучылішча ў Маскве. Працаваў на Маскоўскім машынабудаўнічым заводзе. Мара стаць лётчыкам прыводзіць У.А.Наржымскага ва Ульянаўскую спартыўную лётную школу. З 1939г. працуе інструктарам Маскоўскага аэраклуба.

У1939г., калі нямецка-фашысцкія войскі ўсё бліжэй падбіраліся да рубяжоў нашай Радзімы, У.А.Наржымскі па пуцёўцы камсамола накіроўваецца ў Ейскае ваенна-марское авіяцыйнае вучылішча. 22 чэрвеня 1941г. яго прымаюць у члены Камуністычнай партыі, накіроўваюць на фронт. Лятаючы на самалётах-знішчальніках, абараняе Чарнаморскае ўзбярэжжа нашай краіны. 21 жніўня 1942г. У.А.Наржымскі ў адным паветраным баі збівае 3 фашысцкія самалёты, якія імкнуліся бамбіць нашы баявыя караблі, што стаялі ў гавані марской базы Туапсе. Удзельнічае ў прарыве перакопскіх умацаванняў, вызваленні Крыма, Украіны, Малдавіі, краін Усходняй Еўропы. У.А.Наржымскі зрабіў 404 баявыя вылеты, правёў 35 паветраных баёў, збіў 18 варожых самалётаў.

За мужнасць і гераізм, праяўленыя ў баях з гітлераўскімі захопнікамі, 6 мая 1945г. гвардыі капітану Уладзіміру Аляксандравічу Наржымскаму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Пасля вайны У.А.Наржымскі служыў у Савецкай Арміі, працаваў намеснікам начальніка ваеннай кафедры Вышэйшай камсамольскай школы, кандыдат ваенных навук. Памёр 17.10.1988г.

           Памяць: Капыльскі раён. – Мн.: Бел.навука,2001. – с.301-302.

 

    Наржымскі Уладзімір Аляксандравіч, Герой Савецкага Саюза (1945)Член КПСС з1941г. Кандыдат ваенных навук (1967), дацэнт(1969). Скончыў Ульянаўскую лётна-тэхнічную школу (1935), Ейскае ваенна-марское авіяцыйнае вучылішча (1941), Ваенна-паветраную акадэмію (1951). У Чырвонай Арміі з 1936г. На фронце з 1941г. у ВПС Чарнаморскага флоту, удзельнік абароны Крыма, Каўказа, вызвалення Румыніі, Балгарыі, Аўстрыі, баёў супраць імперыялістычнай Японіі. Намеснік камандзіра эскадрыллі знішчальнага авіяпалка капітан Наржымскі зрабіў 404 баявыя вылеты, правёў 35 паветраных баёў, збіў 18 самалётаў праціўніка, з іх 15 у групе. Пасля вайны у авіячасцях ВМФ. З 1985г. выкладчык Ваенна-паветранай акадэміі, выкладчык Ваенна- палітычнай акадэміі імя Леніна. З 1970г. загадчык ваеннай кафедры Вышэйшай камсамольскай школы пры ЦК ВЛКСМ, палкоўнік.

                                Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941 -1945:

                               Энцыклапедыя. – Мн.: БелСЭ, 1990. – с.377.

 

_____________________________________________________________________________________________________________________________

 

Святский Святослав, S Projects, 2008

 

Hosted by uCoz