На главную    Форум    История    Легенды    Достопримечательности    Гостевая книга

 

 Радкевіч Аляксандр Іванавіч

 

 

   Радкевіч Аляксандр Іванавіч (26.08.1916 – 17.10.1957) нарадзіўся ў в. Благавічы Грозаўскага сельсавета. Вучыўся ў Грозаўскай сярэдняй школе. Пасля заканчэння будаўнічага тэхнікума з 1934 па 1936г. працаваў у Капыльскай МТС.

Служыў у арміі, удзельнічаў у вызваленні Заходняй Беларусі ў 1939г., у савецка-фінляндскай вайне ў 1939 – 1940гг. У Айчынную вайну на фронце з 1941г., змвгаўся ў інжынерных войсках. Будаваў умацаванні, масты, пракладаў дарогі. Камандзір асобнага  інжынернага батальёна маёр Радкевіч вызначыўся ў кастрычніку 1943г. пры фарсіраванні Дняпра ў раёне Краменчука. Камендант дэсантна-паромнай пераправы пад шквальным агнём праціўніка за кароткі час забяспечыў бесперапынную пераправу на правы бераг ракі для 19140 байцоў, 83 танкаў, 368 гармат, 20 мінамётаў, 566 аўтамашын і трактароў, 436т. боепрыпасаў. Гэта аперацыя дала магчымасць паспяхова развіць імклівае наступленне на дадзеным участку фронту.

За мужнасць і адвагу, праяўленыя пры фарсіраванні Дняпра, 20 снежня 1943г. Аляксандру Іванавічу Радкевічу было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Дзень Перамогі адважны маёр сустрэў у Германіі. Пасля вайны палкоўнік  Радкевіч працягваў служыць у радах Савецкай Арміі. Памёр у 1957г.

                Памяць: Капыльскі раён. – Мн.: Бел. навука, 2001. – с. 302

 

   Радкевіч Аляксандр Іванавіч, Герой Савецкага Саюза (1943). Член КПСС з 1941г. Удзельнік вызвалення Заходняй Беларусі ў 1949г., савецка-фінляндскай вайны 1939 – 1940гг. На фронце з чэрвеня 1941г. Камандзір асобнага інжынернага батальёна  А.І.Радкевіч вызначыўся ў кастрычніку 1943г. пры фарсіраванні Дняпра ў раёне Крамянчуга. Камендант дэсантна-паромнай пераправы Радкевіч пад агнём праціўніка забяспечыў пераправу на правы бераг ракі каля 20тыс. байцоў, 83 танкаў, 368 гармат, 20 мінамётаў, 566 аўтамашын і трактароў, 436т. боепрыпасаў. Пасля вайны ў Савецкай Арміі. Яго імем названа вуліца ў весцы Благавічы, у вёсцы Папоўцы Капыльскага раёна пастаўлены бюст А.І.Радкевічу.

                               Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне 1941 – 1945:

                               Энцыклапедыя. – Мн.: БелСЭ,1990. – с. 519.

_____________________________________________________________________________________________________________________________

 

Святский Святослав, S Projects, 2008

 

Hosted by uCoz