На главную    Форум    История    Легенды    Достопримечательности    Гостевая книга

 

   Таўпека Аляксандр Рыгоравіч

 

 

   Таўпека Аляксандр Рыгоравіч (1914 – 21.06.1944) нарадзіўся ў вёсцы Доктаравічы Доктаравіцкага сельсавета. Скончыў пачатковую школу. Служыў у Чырвонай Арміі.Пасля заканчэння тэрміновай службы застаўся яшчэ на два гады на звыштэрміновай службе. Вучыў маладых чырвонаармейцаў нялёгкаму рамяству вайсковай службы, дапамагаў ім хутчэй авалодаць навейшай баявой тэхнікай. Пасля дэмабілізацыі А.Р.Таўпека едзе на працу ў Ленінград. Працуе на Іжорскім заводзе. Там і застала яго Вялікая Айчынная вайна.

   Ужо ў чэрвені змагаецца ў радах Чырвонай Арміі, камандзір мінамётнага разліку 133-га стралковага палка 72-й стралковай дэвізіі. Старшыня Таўпека вызначыўся ў чэрвені 1944г. у час прарыву абарогы ворага на Карэльскім перашыйку, пры вызваленні Выбарга, абароне Ленінгарада. Бясстрашны старшына заўсёды з’яўляўся там, дзе было найбольш цяжка, асабістым прыкладам выхоўваў у воінаў высокае пачуццё абавязку, любові да Радзімы, адданасці свайму народу.

      26 чэрвеня 1944г. у жорсткім баі пад Ленінградам Аляксандр Рыгоравіч Таўпека загінуў смерцю Героя. За праяўлены гераізм і адвагу пры абароне Ленінграда 21 ліпеня 1944г. старшыне Таўпеку прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

                  Памяць: Капыльскі раён. – Мн.: Бел.навука,2001. – с.303.

  

   Таўпека Аляксандр Рыгоравіч, Герой Савецкага Саюза (1944). З 1941г. на Ленінградскім фронце. Камандзір мінамётнага разліку старшына Таўпека вызначыўся ў чэрвені 1944г. у час прарыву абароны ворага на Карэльскім перашыйку і пры вызваленні Выбарга. Загінуў у баі. Пахаваны ў Ленінградзе. Імем Таўпекі названы вуліца ў г.Капыль, вуліца і школа на радзіме. Яго імя занксена ў Кнігу народнай славы Капыльскага раёна.

                               Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941 – 1945:

                               Энцыклапедыя. – Мн.: БелСЭ, 1990. – с.589.

_____________________________________________________________________________________________________________________________

 

Святский Святослав, S Projects, 2008

 

Hosted by uCoz