На главную Форум История Легенды Достопримечательности Гостевая книга |
|
Тишка Гартный
|
|
|
ЗМІЦЕР ЖЫЛУНОВІЧ (1887—1937): Лёс змагара і пакутніка Не было, няма, і, дай Бог каб ніколі і не было ў нашым неабачлівым, непрадказальным і такім суровым і часцяком несправядлівым жыцці большых (ці нават такіх) пакутнікаў як ён... Як і тое пакаленне ўвогуле, ён, Зміцер Хведаравіч Жылуновіч, зведаў у жыцці ўсё: голад, галечу, знявагу, прыніжэнне... I ўсё ж такі знайшоў сябе: стварыў шэраг бліскучых літаратур-ных і публіцыстычных твораў, пашчыраваў на ніве беларускапі нацыянальнага Адраджэння... Ну, а тое, што Айчына абышлася з ім самім самым што ні ёсць несумленным чынам: зганьбіла, зняважыла, зняславіла і проста знішчыла (рукамі і дзеяннямі нячысцікаў на справы, кар'ерыстаў і бяздумцаў) — няхай пакарае іх Усявышні! ...Ужо ў 1904—1905 гадах жыхары мястэчка Капыль на Міншчыне мелі магчымасць увачавідкі пазнаёміцца са «сваі-мі», выхаванымі на мясцовай глебе, юнымі сацыял-дэмакрата-мі. I першым сярод іх быў Зміцер Жылуновіч — сын тамтэй-шага, капыльскага, гарбара. Яны, новыя «сіцылісты», як звалі іх у народзе, ужо тады гатовы былі пайсці на самыя рашучыя дзеянні... Па мястэчку і ў яго наваколлі яны распаўсюджвалі лістоўкі, у якіх выкрывалі Булыгінскую дзяржаўную думу, тлу-мачылі людзям, што «заваяваць свабоду можна толькі шляхам узброенага звяржэння самадзяржаўя»... Ім верылі: на мітынгі, што ладзілі маладыя рэвалюцыянеры, ахвотна ішлі рабочыя і рамеснікі, сяляне і гандляры. А яшчэ маладыя людзі ў мястэчку Капыль пад кіраўніцтвам Зміцера Жылуновіча ахвотна займаліся самаадукацыяй. Яны чы- талі «Отечественные запнскн», «Слово», «Дело», іншыя выданні, знаёміліся з творамі Някрасава і Пісарава, Салтыкова-Шчадрына і Успенскага, Гётэ і Гейнэ... Спрабавалі і свае сілы, наладзіўшы выпуск літаратурна-грамадскага часопіса «Голас нізу». ...У 1907 годзе Зміцер Жылуновіч напіша верш, які стане для яго сапраўднай праграмай дзеянняў: Цяжка жыць без долі, Што рабіць — не знаю... ...Хіба на свет выйду. Долі пагукаю... Сябры параілі яму паслаць гэты верш у газету «Наша ніва». Ён так і зрабіў: падпісаў твор псеўданімам «Цішка Гартны», прысвяціў яго Янку Купалу— свайму куміру, і адправіў у Вільню, у рэдакцыю тагачаснага беларускага нацыянальнага штотыднёвіка. Верш апублікавалі... I пайшоў Зміцер Жылуновіч у «людзі»... Вільня і Смаргонь, Мінск і Бабруйск, Палтава і Магілёў, Вількамір і Рыга... Куды толькі не кідаў яго лёс на працягу 1909—1912 гадоў! У Вільні яму «не спадабаўся» нейкай незразумелай высакамернасцю і «інтэлігенцкай адмежаванасцю ад рабочых» рэдактар «Нашай нівы» Аляксандр Уласаў, а адзін з кіраўнікоў Беларускай сацыялістычнай Грамады Вацлаў Ла-стоўскі, паводле пазнейшых успамінаў Жылуновіча, наогул набраўся нахабства і прапанаваў Зміцеру працу... парабкам у сваім маёнтку ў Лідскім павеце... Было тое ці не — хай разбіраюцца летапісцы. Аднак малады чалавек не адчайваўся: у 1913-м Зміцер Жылуновіч прыехаў у Пецярбург, уладкаваўся на працу на заводзе «Вулкан», актыўна ўключыўся ў культурна-асветніцкую працу адразу дзвюх суполак — «Веды» і «Адукацыя»... Выбар маладога чалавека адзін: дзейнасць на карысць беларускага нацыянальнага руху... А галоўнае, вядома ж, творчасць. Ён наладжвае сувязі з «Нашай нівай» і без усялякай крыўды на яе ранейшае стаўленне да яго актыўна і паспяхова супрацоўнічае са штотыднёвікам. У «Нашай ніве» Зміцер Жылуновіч тады быў самым актыўным аўтарам. ...Маючы за плячыма надзвычай багаты для таго часу літаратурны набытак — зборнік «Песні», першую частку рамана «Сокі цаліны», іншыя адметныя творы, — Зміцер Хведаравіч у 1916 годзе пачынае выдаваць газету «Дзянніца»: «ранішнюю зорку» ідэі стварэння незалежнай Беларускай савецкай рэспублікі, як рэдактар 3. Жылуновіч падпіша 23 нумары газеты з 49-ці, што выйдуць у свет... На пачатку 1917 года ён звяжа свой лёс з Беларускай сацыялістычнай Грамадой. У левым крыле БСГ Жылуновіч стане адным з лідэраў. У сакавіку і ліпені 1917-га на з'ездах беларускіх нацыянальных арганізацый і з'ездзе беларускіх арганізацый і партый, што адбыліся ў Мінску, яго выбіраюць адпаведна ў Б-ларускі нацыянальны камітэт і выканаўчы камітэт Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый... Падзеі снежня 1917 года ў Мінску доўга не давалі яму спакою. На Усебеларускі кангрэс (з'езд) Зміцер Жылуновіч быў абраны паўнамоцным дэлегатам... Аднак неадназначнасць сітуацыі, атмасфера вакол з'езда, што напалялася з хвіліны на хвіліну, не пахіснулі яго пазіцый і перакананняў... I калі па загаду балыпавікоў рэвалюцыйныя ўлады Мінска разагналі з'езд, Зміцер Хведаравіч выказаўся супраць гэтых незаконных дзеянняў. На III-м Усерасійскім з'ездзе Саветаў у Петраградзе ў студзені 1918-га Жылуновіч сказаў аб гэтым з высокай трыбуны, што, несумненна, праз шмат гадоў будзе «обнаружено» тымі, хто вырашыць паквітацца з ім... ...30 снежня 1918 года ў Смаленску (хаця Мінск быў свабодны: вызвалены за тры тыдні да таго!) пачалася VI Паўночна-Заходняя канферэнцыя РКП(б). Яна і пастанавіла прызнаць неабходным абвяшчэнне БССР. А каб надаць канферэнцыі болыную вагу, не ўпусціць уладу, балыпавікі аб'явілі яе I з'ездам Камуністычнай партыі Беларусі. Дэлегаты нібыта і абралі Часовы рабоча-сялянскі рэвалюцыйны ўрад, які і ўзначаліў... Зміцер Хведаравіч Жылуновіч. Ім асабіста, дарэчы, быў напісаны галоўны дакумент — Маніфест («Маніхвэст») аб абвяшчэнні БССР... Урад быў створаны, толькі вось працаваць яму... не дазволілі. Літаральна адразу ж пачалася барацьба за рэальную ўладу паміж членамі Часовага рэвалюцыйна-сялянскага ўрада на чале з 3. Жылуновічам і стаўленнікамі на Беларусі з Масквы: т. зв. Цэнтральнага бюро КП(б) Беларусі на чале з Аляксандрам Мяснікянцам... У выніку супярэчлівай, адыёзнай і несправядлівай барацьбы верх узяла «ўлада» Белакаменнай: Часовы рэвалюцыйны рабоча-сялянскі ўрад на чале са Зміцерам Жылуновічам (Цішкам Гартным) праіснаваў роўна месяц, а 2 лютага 1919 года быў змушаны перадаць свае паўнамоцтвы Першаму Усебеларускаму з'езду Саветаў. Утварылася Літоўска-Беларуская ССР, дакументы аб «з'яўленні» якой, дарэчы, падпісалі... армянін Мяснікянц, літовец Капсукас, рускія Іваноў і Пятроў, яўрэі Іофе, Рэйнгольд, Пікаль, Найдзянкоў... Месцаў жа ў новым урадзе для беларусаў — 3. Жылуновіча, А. Чарвякова, Я. Дылы, Ф. Шантыра, У. Фальскага, А. Квачанюка — проста «не знайшлося»... Далейшы лёс першага кіраўніка беларускага ўрада складваўся трагічна, непрадказальна і проста... кашчунна для трымальнікаў тагачаснай улады. Зміцер Хведаравіч працаваў яшчэ ў друку і штабе фронту, узначальваў газету «Савецкая Беларусь» (дарэчы, тады, у 20-я гады XX стагоддзя, яна выходзіла на беларускай мове), рэдагаваў часопіс «Полымя», кіраваў Цэнтральным архівам БССР, Дзяржаўным выдавецтвам і Бюро Гістпарта рэспублікі, быў намеснікам народнага камісара асветы і старшынёй Галоўмастацтва Беларусі... I па-ранейшаму нястомна працаваў у літаратуры: над раманам «Сокі цаліны», п'есамі і вершамі, навуковымі даследаваннямі і артыкуламі па палітычнай гісторыі Беларусі канца XIX — пачатку XX ста-годдзяў... Але гэтага, аказваецца, было «мала»... Ужо ў сярэдзіне 20-х гадоў органы НКУС пачалі вінаваціць Зміцера Жылуновіча ў нацыянал-дэмакратызме. У студзені 1931-га яго выключылі з радоў ВКП(б), а ў лістападзе 1936 года арыштавалі... У мінскай турме НКУС Зміцера жорстка катавалі, выбіваючы «патрэбныя» спецорганам паказанні. Аднак ён трымаўся годна і «патрэбныя» звесткі не даваў... Пасля шматлікіх допытаў Жылуновіча перавялі ў Магілёўскую псіхіятрычную бальніцу, яго афіцыйна аб'явілі вар'ятам... Афіцыйнае паведамленне аб тым, што ён памёр у бальніцы ад гангрэны лёгкіх, і сёння мала кім успрымаецца як праўдападобнае... Мяснікоў А. Сто асоб беларускай гісторыі: гістарычныя партрэты./ А. Мяснікоў. - Мн.: "Літаратура і мастацтва", 2009. - с. 194 - 197.
ГАРТНЫЙ Тишка (настоящая фамилия Жилунович Змитер Фёдорович; 4.11.1887, г. Копыль — 11.4.1937), белорусский писатель, государственный и общественный деятель. Академик НАН Беларуси (1928). Окончил двухклассное училище в Копыле (1905). Работал ремесленником-кожевником. На формирование его общественно-политических взглядов большое влияние оказала Копыльская социал-демократическая организация, в 1905 был избран членом её комитета. В 1910 в Копыле издавал рукописный литературно-общественный журнал «Заря», в 1911 был редактором первых номеров журнала «Голос низа» с приложением «Вольная думка». В 1913 переехал в Петербург. Работал на заводе, в 1916 в Белорусском беженском комитете и одновременно редактором газеты «Дзяннща». В 1917 один из лидеров Белорусской социалистической громады. После 1917 секретарь Белорусского национального комиссариата при Наркомате России. С 1919 председатель Временного рабоче-крестьянского советского правительства Беларуси, затем политработник 14-й армии и штаба Западного фронта. С 1921 в Минске. Был редактором газеты «Савецкая Беларусь», журнала «Полымя», возглавлял Государственное издательство и Центральный архив Беларуси, работал в Наркомате просвещения, в Институте истории Академии наук Беларуси. Член Центрального Бюро КП(б)Б (1918-19), кандидат в члены ЦК КП(б)Б (1927-29), член ЦИК Беларуси в 1920—31. В 1931 исключён из партии. В 1936 арестован. Реабилитирован в 1955 в гражданско-правовых отношениях, в 1988 полностью. Выступал как поэт, прозаик, драматург, публицист и критик. Его первый сборник «Песни» вышел в 1913. Зачинатель рабочей тематики в белорусской поэзии и прозе. В поэтических сборниках «Песни труда и борьб» (1922), «Торжество» (1925) переданы дух времени, стремления человека труда, в сборниках рассказов «Щепки на волнах» (1924), «Аллея» (белорусское название «Прысады», 1927) раскрыты сложные социально-психологические конфликты. В романе «Соки целины» (написан в 1914—29) отражена жизнь разных социальных слоев в местечках и городах в предреволюционное время. Автор романа «Перегуды» (1935), литературно-критических статей, пьес и др. Некоторые его стихи положены на музыку. К образу Г. обращались художники В.Пасюкевич, П.Свентоховский, В.Стельма-шёнок. Жизни и творчеству Г. посвящены документальная повесть Э.Ялугина «Без эпитафии» (1989) и телефильм Ю.Цветкова «Тишка Гартный» (1988). Именем писателя названы улицы в Минске и Копыле. |
_____________________________________________________________________________________________________________________________ © Святский Святослав, 2007-2009 |