На главную    Форум    История    Легенды    Достопримечательности    Гостевая книга

 

 Ляшчынскі Адам Браніслававіч

                                        

 

 

 

   Ляшчынскі Адам Браніслававіч(24.12.1920) нарадзіўся у в. Якубавічы Капыльскага сельсавета. Скончыў Шастакоўскую сямігодку, працаваў у родным калгасе. Вучыўся на курсах трактарыстаў. З 1938г. прызваны ў Чырвоную Армію, служыць у танкавых часцях.

Першае баявое хрышчэнне атрымаў 6 ліпеня 1941г. На тэрыторыі Сенненскага раёна (Віцебшчына), калі 5-ы і 7-ы савецкія механізіраваныя карпусы нанеслі магутны контрудар на левым фланзе нямецкай групе армій “Цэнтр”. Потым змагаўся пад Смаленскам, абараняў Маскву. З 1941 па 1943 ваяваў на розных франтах, праяўляючы ўзор воінскай доблесці. Восенню 1943г. у адным з баёў на Украіне баявая машына лейтэнанта А.Б.Ляшчынскага, камандзіра батарэі самаходных гармат, была падбіта варожым снарадам і трапіла ў акружэнне. Экіпаж разам з адважным камандзірам стойка адбіваў атакі фашыстаў і выйшаў з бою пераможцам, разам з усёю батарэяй знішчыўшы ў гэтым баі каля 2-х  пяхотных батальёнаў праціўніка.

За мужнасць, адвагу, воінскую доблесць, праяўленыя ў баях, Адаму Браніслававічу Ляшчынскаму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Пасля дэмабілізацыі А.Б.Ляшчынскі скончыў Варонежскі інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі. Жыве ў г. Гродна.

          Памяць: Капыльскі раён. – Мн.: Бел.навука, 2001. – с.300-301.

 

 

  Ляшчынскі Адам Браніслававіч, Герой Савецкага Саюза (1944). Скончыў паскораныя курсы Чкалаўскага танкавага вучылішча (1942), 2-га Кіеўскага артылерыйскага вучылішча (1943), Варонежскі сельска-гаспадарчы інстытут (1957). З 1941г. на Заходнім, Варонежскім, 1-м Украінскім франтах, удзельнік абарончых баёў на Беларусі, Маскоўскай бітвы, вызвалення Украіны. Камандзір батарэі самаходнага артылерыйскага палка лейтэнант Ляшчынскі вызначыўся 23.10.1943г. у час прарыву абароны ворага на правым беразе Дняпра. Экіпаж самаходнай гарматы пад яго камандваннем знішчыў 2 процітанкавыя гарматы, 4 кулямёты, каля роты гітлераўцаў, разбіў 6 дзотаў. Калі яго гармата была падбіта, а сам Ляшчынскі паранены, працягваў бой гранатамі і аўтаматным агнём. Да 1948г. у Савецкай Арміі, маёр. Да 1980г. на адміністрацыйна-гаспадарчай рабоце.

                             Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941 – 1945:                

                             Энцыклапедыя. – Мн.: БелСЭ, 1990. – с.314.

_____________________________________________________________________________________________________________________________

 

Святский Святослав, S Projects, 2008

 

Hosted by uCoz