На главную    Форум    История    Легенды    Достопримечательности    Гостевая книга

 

Максіменя Іосіф Маркавіч

 

 

   Максіменя Іосіф Маркавіч  (1912 – 1964) нарадзіўся у в. Старына Бучацінскага сельсавета. Працаваў у сельскай гаспадарцы. З 1934 па 1937г. служыў у Чырвонай Арміі. Пасля дэмабілізацыі працаваў у родным калгасе.

У канцы 1939г. Быў прызваны на службу ў Чырвоную Армію і накіраваны на Карэльскі перашыек. 5 сакавіка 1940г. у баі за авалоданне вышынёй “Кірка-яйцо”, якая кантралявала ўсю мясцовасць і ўладарыла над ёй, І.М.Максіменя пад моцным кулямётным і артылерыйскім агнём прабіўся на вышыню, закідаў гранатамі варожы дот, узняў сцяг свайго палка і да падыходу падмацавання паўтары гадзіны вёў няроўны бой. 7 сакавіка 1940г. кулямётчык І.М. Максіменя сярод першых фарсіраваў раку Вуоксу, замацаваўся на супрацьлеглым беразе і забяспечыў паспяховую пераправу батальёна, які паспешна разгарнуў далейшае наступленне.

7 красавіка 1940г. за праяўленыя  мужнасць, адвагу і бясстрашша ў барацьбе з белафінамі Іосіфу Маркавічу Максіменю было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. У час Вялікай Айчыннай вайны І.М.Максіменя змагаўся ў радах народных мсціўцаў у партызанскай брыгадзе імя У.І.Леніна. Пасля вайны працаваў старшынёй калгаса,  у  Орлікаўскім лясніцтве. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР у 1947-1952гг. Памёр у 1964г.

                  Памяць: Капыльскі раён. – Мн.: Бел.навука, 2001. – с.301.

 

_____________________________________________________________________________________________________________________________

 

Святский Святослав, S Projects, 2008

 

Hosted by uCoz