На главную    Форум    История    Легенды    Достопримечательности    Гостевая книга

 

Нячаеў Арсенцій Аляксеевіч

 

 

   Нячаеў Арсенцій Аляксеевіч (10.12.1910) нарадзіўся ў в. Блеўчыцы Блеўчыцкага сельсавета. Вучыўся ў Блеўчыцкай сярэдняй школе. Пасля заканчэння 7 класаў у 1929г. паехаў на працу ў Мінск, працаваў і вучыўся ў вячэрняй школе. У 1932г. быў прызваны ў рады Чырвонай Арміі. Пасля дэмабілізацыі працуе механікам на Маскоўскай цеплавой электрастанцыі. У 1939г. быў накіраваны на вучобу ў ваеннае вучылішча. З першых дзён вайны А.А.Нячаеў на фронце. У снежні 1941г. удзельнічае ў разгроме нямецка-фашысцкіх войск пад Ціхвінам, абараняе Ленінград. У 1943г. прымаў удзел у прарыве блакады горада, у вызваленні Эстоніі, Латвіі, Літвы, штурме ўмацаванняў  Усходняй Прусіі, ваяваў у Польшчы. У канцы сакавіка 1945г А.А.Нячаеў – камандзір артылерыйскага падраздзялення, прымаў удзел у штурме Берліна, пры ўзяцці якога асабліва праявіліся гераізм, самаадданасць, адвага баявога камандзіра.

Летам 1945г. капітану Арсенцію Аляксандравічу Нячаеву Прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Пасля Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся на партыйнай і савецкай рабоце

                 Памяць: Капыльскі раён. – Мн.: Бел.навука,2001. – с.302.

 

      Нячаеў Арсен Аляксеевіч, Герой Савецкага Саюза (1946). Член КПСС з 1944г. Скончыў ваенную школу ў Пухавічах (1939). З 1941г. на Волхаўскім, Ленінградскім, 1-м Прыбалтыйскім, 2-м і 1-м Беларусеім франтах, удзельнік прарыву блакады Ленінграда, вызвалення Пскоўскай вобласці, Эстоніі, Латвіі, баёў на Усходняй Прусіі. Камандзір гаўбічнай батарэі старшы лейтэнант Нячаеў вызначыўся ў баях за Берлін. 24.04.1945г. батарэя зніўчыла 2 станковыя кулямёты, адбіла контратаку, захапіла квартал горада. У 1946-1971гг. На савецкай, партыйнай і гаспадарчай рабоце.

                                 Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941-1945:

                                 Энцыклапедыя. – Мн.: БелСЭ, 1990. – с.386.

_____________________________________________________________________________________________________________________________

 

Святский Святослав, S Projects, 2008

 

Hosted by uCoz