На главную    Форум    История    Легенды    Достопримечательности    Гостевая книга

 

      Рамашка Мікалай Васільевіч

 

 

   Рамашка Мікалай Васільевіч (13.10.1913 – 30.06.1944) нарадзіўся ў в. Дусаеўшчына Капыльскага сельсавета. У 1932г. скончыў 7 класаў Капыльскай сярэдняй школы. У 1935г. быў прызваны ў рады Чырвонай Арміі.

З першых дзён вайны М.В.Рамашка знаходзіцца на фронце. Летам 1944г. зенітна-артылерыйскі полк, дзе намеснікам камандзіра па палітчасці быў маёр Рамашка, удзельнічаў у вызваленні Беларусі. 30 чэрвеня падраздзяленне палка абараняла чыгуначны мост і пераправу праз раку Бярэзіну ад нападу авіяцыі праціўніка. Нашы наземныя войскі вялі бой побач, у раёне вёсак Кастрычнік і Свіслач, дзе трапіла ў акружэнне больш за 6500 нямецкіх салдат і афіцэраў. Немцы імкнуліся разарваць кальцо акружэння. Маёр Рамашка знаходзіўся каля маста, калі акружаныя гітлераўцы вялікай сілай пайшлі на прарыў. Бой быў жорсткім. Адзін за другім гінулі нашы байцы, быў цяжка паранеры камандзір роты, загінуў камандзір узвода зенітных кулямётаў. Маёр Рамашка прыняў камандаванне. Калі большасць байцоў, якія абаранялі пераправу, загінула, ён па чарзе касіў фашыстаў з трох кулямётаў, пакуль не падышла дапамога. Нават паранены ён не пакінуў поле бою і загінуў як герой.

Радзіма высока ацаніла подзвіг мужнага патрыёта. 26 кастрычніка 1944г. Мікалаю Васільевічу Рамашку было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Імя Героя прысвоена адной з вуліц Капыля.

           Памяць: Капыльскі раён. – Мн.: Бел.навука,2001. – с.302-303.

 

 

     Рамашка Мікалай Васільевіч, Герой Савецкага Саюза (1944). Член КПСС з 1939г. З 1941г. на Паўночна-Заходнім, 2-м  Беларускім франтах. Намеснік камандзіра зенітнага артпалка па палітрабоце маёр Рамашка вызначыўся ў Беларускай аперацыі 1944г. 30.06.1944г. у час абароаны чыгуначнага моста і пераправы цераз раку Бярэзіна каля вёскі Свіслач Асіповіцкага раёна зенітны полк з удзелам Рамашкі адбіў некалькі контратак ворага. У баі Рамашка замяніў камандзіра кулямётнай роты, знішчыў каля 200 гітлераўцаў. Загінуў у гэтым баі. Пахаваны ў Магілёве. Яго імем названы вуліцы ў Капылі, Магілёве, у р.п.Ялізава Асіповіцкага раёна і на радзіме, дзе Рамашку пастаўлены помнік.

                                 Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941-1945:

                                 Энцыклапедыя. – Мн.: БелЭН,1990. – с.524-525.

 

_____________________________________________________________________________________________________________________________

 

Святский Святослав, S Projects, 2008

 

Hosted by uCoz