На главную    Форум    История    Легенды    Достопримечательности    Гостевая книга

 

Ян Скрыган

 

 

 

 СКРЫГАН Ян (Иван Алексеевич; 16.11.1905, д. Трухановичи Копыльского р-на — 18.9.1992), белорусский писатель. Заслуженный работник культуры Беларуси (1985). Учился в БГУ (1928—32). Работал в слуцкой окружной газете «Вясковы будаўнік», газете «Літаратура і мастацтва», Государственном издательстве БССР, журнале «Полымя». В 1936 репрессирован. Реабилитирован в 1954. С 1967 заведующий редакцией Белорусской Советской Энциклопедии. В 1975—85 ответственный секретарь Комитета по Государственным премиям Беларуси в области литературы, искусства и архитектуры. Один из родоначальников белорусского очерка (сборники «Полыхает солнце», 1930; «Недописанный профиль», 1932). Мастер новеллы, рассказа. Автор книг «Встречи» (1935), «Рассказы» (1956), «Наталья» (1957), «Непрошенная слеза» (1958), «Скажи одно слово» (1961), «Своя повесть» (1964), «Круги» (1969), «Несколько минут чужой жизни» (1979) и др. Создал ряд литературных портретов известных деятелей белорусской культуры («Утренние росы», 1965). Государственная премия Беларуси 1976 за участие в создании Белорусской Советской Энциклопедии.

 

СКРЫГАН ЯН

(да 95-годдзя з дня нараджэння)

Скрыган Ян (сапраўднае імя - Янка, Іван Аляксеевіч; псеўданімы - Аўлас, Відук, Я. Відук, Ян Відук, Дзед Аўлас, Крушына, Я. Крушына, Пірат). Нарадзіўся 3(16). 11.1905 года ў вёсцы Труханавічы Слуцкага павета МІнскай губерні, цяпер Капыльскага раёна МІнскай вобласці. Памёр 18.09.1992 года ў Мінску, пахаваны на Паўночных могілках. Празаік, паэт. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1934 года. Заслужаны работнік культуры Беларусі (1985), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1976) за ўдзел у стварэнні "Беларускай Савецкай Энцыклапедыі" ў 12 т.

Ёсць на Капыльшчыне велікаватае і прыгожае сяло Труханавічы. Тут 16 лістапада 1905 года ў беднай сялянскай сям'і і нарадзіўся арыгінальны беларускі пісьменнік Ян Скрыган. Пасля царкоўна-прыходскай школы будучы пісьменнік едзе вучыцца ў Слуцк і паступае ў сельскагаспадарчы тэхнікум. Але гэтую навучальную ўстанову ён не закончыў — пакінуў з чацвёртага курса, не палюбіўшы сваёй будучай прафесіі. Пакінуўшы тэхнікум, Ян Скрыган працаваў у слуцкай акруговай газеце "Вясковы будаўнік", загадчыкам народнага дома, сакратаром камсамольскай ячэйкі ў Расонах. стыльрэдактарам у газеце "Чырвоная Полаччына". У 1928 годзе Ян Скрыган паступае вучыцца на педагагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. У Мінску ён адразу ж апынуўся ў сапраўднай літаратурнай атмасферы. пры-маў удзел у сходах, дыспутах, літаратурных вечарах і выступленнях, становіцца членам літаратурнага аб'яднання "Маладняк", адным з заснавальнікаў беларускага футурыстычнага аб'яднання "Літаратурна-мастацкая камуна", прымаў удзел у выданні і рэдагаванні яе часопіса "Росквіт". Актыўная грамадская і літаратурная дзейнасць была раптоўна спынена сталінскімі рэпрэсіямі. 13.11.1936 года Ян Скрыган быў беспадстаўна арыштаваны за "контррэвалюцыйную дзейнасць", асуджаны да 10 гадоў пазбаўлення волі і высланы ў Сібір (Кемераўская вобласць). У 1946 годзе вызвалены з пяцігадовым паражэннем ў правах. Працаваў бухгалтарам на гідролізным заводзе ў Фергане (1946—48), на сланцахімічным камбінаце "Ківіылі" ў Эстоніі (1948—49), куды пераехаў каб быць бліжэй да Беларусі, дзе яму было забаронена жыць. 25.06.1949 г. зноў быў арыштаваны і высланы ў Сібір — у Сухабізімскі раён, дзе працаваў бухгалтарам у райкамгасе і МТС (1950— 51). У снежні 1954 года ўсе абвінавачванні былі зняты, ён поўнасцю рэабілітаваны, усе яго правы адноўлены. Вярнуўшыся ў 1955 годзе ў Мінск, Ян Скрыган зноў у віры літаратурнага жыцця, працуе рэдактарам мастацкай літаратуры Дзяржаўнага выдавецтва БССР, намеснікам галоўнага рэдактара часопіса "Полымя", загадчыкам літаратурна-кантрольнай рэдакцыі Беларускай Савецкай Энцыклапедыі.

Літаратурную дзейнасць Ян Скрыган пачаў у 1925 годзе вершамі, якія былі апублікаваны ў слуцкай акруговай газеце "Вясковы будаўнік" і іншых перыядычных выданнях. Вершы маладога паэта змяшчаліся ў калектыў-ным зборніку "Слуцкія песняры" (1926), альманахах "Наддзвінне" (1926), "Росквіт" (1927) і "Зарніцы" (1928). Першае сваё апавяданне "Таіса" (1927) ён напісаў пад уплывам рамантычных тэндэнцый, уласцівых ранняй ма-ладнякоўскай прозе. Як Скрыган - адзін з першапраходцаў беларускага на-рыса.

Яго першая кніга "Затока ў бурах" выйшла ў свет у 1929 годзе. Пераходу ад паэзіі да прозы спрыялі творы Максіма Горкага, Якуба Коласа, Змітрака Бядулі. За час сваёй літаратурнай працы Ян Скрыган выдаў некалькі ціка-вых празаічных кніг: "Шугае сонца", "Недапісаны профіль", "Сустрэчы", "Апавяданні", "Скажы адно слова", "Свая аповесць", "Кругі". Ім перакладзены на беларускую мову паасобныя творы Максіма Горкага, Фёдара Гладкова, Івана Буніна. Яго творы перакладзены на многія мовы народаў свету.

У аўтабіяграфіі Ян Скрыган прызнаецца: "Бадай, што ўсё, зробленае мною, гэта нейкая частачка самога сябе". Удумаўшыся ў гэтыя словы, мы можам дабавіць, што творы пісьменніка — гэта частка гісторыі нашага народа пэўнага прамежку часу, незабыўныя старонкі яго жыцця.

_____________________________________________________________________________________________________________________________

© Святский Святослав, 2007-2009

 

Hosted by uCoz